Ідэолагі недагледзелі «белджы»

Play all audios:

14 * 2.11.2020, 9:35 * 74,863__ Фотафакт. Ідэалагічная служба барысаўскага прадпрыемства для зборкі кітайскіх аўтамабіляў СЗАТ «БелДжы» цалкам ігнаруе бел-чырвона-белую расфарбоўку некалькіх
будынкаў на завадской тэрыторыі, піша ex-press.by. Гаворка ідзе пра гатэль і пажарнае дэпо. І гэта ў той час, калі суды прымаюць да ўвагі тое, што нават бел-ружова-белай пасцілой можна
выказваць свае пратэстныя настроі! Дзясяткі тысяч работнікаў камунальных і не толькі камунальных службаў па ўсёй краіне пад пільным наглядам мужных праваахоўнікаў нястомна зафарбоўваюць і
нават выпальваюць ідэалагічна няправільныя спалучэнні колераў, ад якіх цалкам здаровым, на першы погляд, людзям, становяцца дрэнна. І ў гэты час на «БелДжы» ігнаруюць наяўнасць гэтага
спалучэння. Магчыма, у квітнеючага прадпрыемства няма столькі грошай, каб усю чырвоную паласу зафарбаваць белай фарбай. Але ж можна побач з чырвонай паласой правесці тоненькую зялёную - быў
бы зусім іншы каленкор. І, зноў жа, ідэалагічная атака адбітая. А то «зефіркі» ў руках пільна разглядаюць, а бервяно, у выглядзе размаляваных будынка СЗАТ «БелДжы», не бачаць! - Дзе розум,
дзе логіка? - як спытаў бы ў гэтым выпадку Вовачка з вядомага анекдоту. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ