Польшча – гэта не беларусь!

Польшча – гэта не беларусь!

Play all audios:


3 * 30.10.2020, 19:50 * 21,024__ Ці можна параўноўваць прастэсты ў Польшчы і Беларусі. У выданні Rzeczpospolita артыкул карэспандэнта газеты РУСЛАНА ШОШЫНА пра параўнанне сітуацыі ў Беларусі


ды Польшчы, паведамляе «Польскае радыё». «Польшча – гэта не Беларусь!» – пад такім загалоўкам аўтар піша, што нельга параўноўваць гэтыя дзве краіны, а некаторыя журналісты ахвотна


падхопліваюць такія параўнанні – маўляў, у Польшчы заканчваецца дэмакратыя, пачынаецца дыктатура. Шошын нагадвае, што з вясны гэтага году ў Беларусі былі затрыманыя і арыштаваныя каля


дваццаці тысяч праціўнікаў АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ. Праваабаронцы не паспяваюць лічыць палітычных вязняў, на дадзены момант іх каля сотні, і гэтая лічба амаль штодзённа расце. Напрыклад, ПАВЕЛ


СЕВЯРЫНЕЦ не бачыў свайго двухгадовага сына з 7 чэрвеня, з таго часу Павел сядзіць у турме. Можна ўявіць сабе, што адчувае яго жонка Вольга, якая не ведае, ці муж выйдзе з турмы. Ёсць


таксама смяротныя ахвяры – людзі, якія загінулі падчас пратэстаў або раптам вырашылі «павесіцца ў лесе». І яшчэ тысячы пабітых, раненых, пакалечаных. Многія з іх уцяклі ў Польшчу, яны могуць


расказаць пра зверствы амапаўцаў, пра судовыя справы, якія працягваюцца ад пяці да дзесяці хвілін, столькі дастаткова суддзі, каб перакрэсліць жыццё чалавека. І нельга забываць, што ў


Беларусі ўсё яшчэ ёсць смяротнае пакаранне, а жыццё падсудных знаходзіцца ў руках аднаго чалавека – Аляксандра Лукашэнкі. Аднак былі і горшыя часы – калі невядомыя выкралі важнейшых


апанентаў рэжыму, лёс шасці чалавек дагэтуль невядомы. Быў сярод іх апошні незалежны кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі ВІКТАР ГАНЧАР, які прапаў без вестак. З таго часу новая кіраўнічка


Цэнтрвыбаркаму ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА кожны раз гарантуе Лукашэнку 80-працэнтную падтрымку на выбарах. Адзінае незалежнае тэлебачанне вяшчае ў Беларусь з Польшчы, якую апошнім часам усё часцей


параўноўваюць з Беларуссю. Такое параўнанне лёгка «прадаць» у сацсетках ці апазіцыйных польскіх СМІ. Але давайце не забываць пра людзей, якія ў 200 кіламетрах ад Варшавы сядзяць у турмах, а


беларусы, прыязджаючы ў Польшчу, могуць пачаць дыхаць цалкам свабодна. Яны вераць у польскую салідарнасць, бо ніводная краіна на свеце не падтрымлівала дэмакратычных пераўтварэнняў у


Беларусі так, як Польшча. І гэта, бадай, адзіная справа, наконт якой ёсць поўная згода сярод дэпутатаў польскага парламенту, незалежна ад партыйнай прыналежнасці. «Звяртаючыся да калегаў па


прафесіі, я хачу нагадаць, што ў Беларусі з пачатку году былі затрыманыя, аштрафаваныя або арыштаваныя больш за 440 журналістаў. Варта задумацца над гэтай лічбай перад тым, як параўнаеце


Польшчу з дыктатурай у Беларусі. Дай Божа, каб так ніколі ў Польшчы не было», – падсумоўвае свае разважанні Руслан Шошын. PATREON Поддержите сайт Подписывайтесь на канал ТАКЖЕ СЛЕДИТЕ ЗА


АККАУНТАМИ CHARTER97.ORG В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ