М'янма: біскупы заклікалі да гуманітарнай дапамогі насельніцтву - vatican news

М'янма: біскупы заклікалі да гуманітарнай дапамогі насельніцтву - vatican news

Play all audios:


Каталіцкія біскупы М’янмы заклікалі да садзейнічання аказанню гуманітарнай дапамогі насельніцтву, павагі да чалавечага жыцця і да ініцыятыў на карысць справядлівасці і міру. АЛЯКСАНДР


АМЯЛЬЧЭНЯ - VATICAN NEWS 11-14 студзеня 2022 года епіскапат сустрэўся на пленарным пасяджэнні ў Рангуне. “Мы рашуча заклікаем да павагі да жыцця, павагі да святасці культавых месцаў,


недатыкальнасці бальніц і школ. Усе, хто спрабуе дапамагчы людзям, павінны быць абаронены”, - гаворыцца ў звароце па яго выніках. У апошнія тыдні краіна перажыла небяспечную эскалацыю


насілля і ўзброеных нападаў. Іерархі падзякавалі святарам і кансэкраваным асобам, якія ўдзельнічаюць у суправаджэнні людзей, што ратуюцца ад небяспечнай сітуацыі. Храмы адчынілі свае дзверы


для перамешчаных асоб, большасць з якіх – жанчыны, дзеці, старыя і хворыя. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў М’янмы цвёрда верыць, што “з Богам усё магчыма”. З 1 лютага 2021 года, з дня


дзяржаўнага перавароту, у М'янме з насельніцтвам 54 мільёны загінулі каля 1,5 тысячы чалавек, у тым ліку не менш за 50 дзяцей, больш за 10 тысяч былі арыштаваныя. Сярод іх – каталіцкія


святары і пратэстанцкія пастары. Амаль 90% насельніцтва краіны вызнае будызм, хрысціяне складаюць менш за 7%. Большасць з іх – баптысты. Католікаў налічваецца каля 700 тысяч чалавек (каля


1,4% насельніцтва).