Эксперт: дыялог з ісламам прыносіць першыя плёны - vatican news

Эксперт: дыялог з ісламам прыносіць першыя плёны - vatican news

Play all audios:


Папскі візіт у Бахрэйн з’яўляецца чарговым этапам наладжвання адносін з мусульманскім светам, - лічыць паведаміў французскі палітолаг Франсуа Мабіль, дырэктар Абсерваторыі геапалітыкі


рэлігіі. АЛЯКСАНДР ПАНЧАНКА - VATICAN NEWS Стаўленне Папы да ісламу не з’яўляецца рэвалюцыйным. Хутчэй, гэта працяг працэсу, распачатага Другім Ватыканскім Саборам, а затым развітага Янам


Паўлам ІІ. Аднак падчас цяперашняга пантыфікату гэты працэс ужо прыносіць пэўныя плёны, - заўважыў Мабіль. Першым плёнам, на думку даследчыка, з’яўляюцца сумесныя дакументы, напрыклад


Дэкларацыя аб усеагульным братэрстве, падпісаная ў Абу-Дабі разам з імам Аль-Азхара Ахмадам Аль-Таебам, і Выніковы дакумент З’езда лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, падпісаны ў


верасні ў Казахстане. “Гэтыя дакументы – першы важны крок. Людзі бяруць на сябе абавязацельствы і выказваюць гэта ў дакуменце, на які можна спасылацца пазней, бо гэта кропка адліку”, -


патлумачыў французскі палітолаг. Другі плён стасункаў з ісламам, паводле эксперта, мае сімвалічнае значэнне. “Гаворка ідзе пра тое, што людзі бачаць, як Папа наведвае мусульманскія краіны,


сустракаецца з рэлігійнымі лідарамі, з шыітамі, калі ён наведваў Ірак, з сунітамі, як падчас гэтага візіту. Я думаю, што гэта можа станоўча паўплываць на грамадскую думку ў гэтых краінах, на


рэлігійных людзей. Гэта беспрэцэдэнтная, нечаканая прысутнасць для іх, якая адбываецца ў атмасферы дыялогу, што не выключае, як мы бачылі ў Бахрэйне, магчымасці падкрэсліць рознагалоссі або


зрабіць нейкія крытычныя заўвагі”, - сказаў Франсуа Мабіль.