Памёр вядомы беларускі блюзавы спявак генек лоска

Play all audios:

4 * 10.09.2020, 18:11 * 45,988__ Сапраўдная вядомасць прыйшла да 45-гадовага музыкі, калі ён перамог у польскім «X Factor». 45-гадовы музыка з траўня 2018 года ляжаў паралізаваны пасля
інсульту ў кватэры сваёй маці ў горадзе Белаазёрск, паведамляе «Белсат». Інсульт быў наступствам траўмы галавы, якую Лоска атрымаў пасля падзення з лесвіцы ў 1999 годзе. У той час Генек
перанёс некалькі аперацый у польскіх шпіталях. Таксама ён прайшоў вялікі курс рэабілітацыі пасля мікраінсульта ў 2016 годзе. У пачатку траўня 2018 года Лоска прыехаў з Польшчы ў родны горад,
каб наведаць сваю маці, і 5 траўня ў яго здарылася новае кровазліццё ў мозг. Генадзь Лоска нарадзіўся 8 студзеня 1975 года ў горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці. У
родным горадзе ён скончыў музычную школу. Сваю рок-кар'еру пачаў у Горадні, куды паступіў вучыцца ў культасветвучэльню (сёння - Гарадзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў). Тут ён са сваім
сябрам і гітарыстам АНДРЭЕМ МАКАРЭВІЧАМ стварыў хард-блюзавы гурт «SEVEN B», які за кароткі час стаў вельмі папулярным. У 1992 годзе гурт ездзіў на фэст «Басовішча», пасля якога трое
музыкаў, у тым ліку і Лоска з Макарэвічам, вырашылі застацца ў Польшчы. Зараблялі грошы тым, што гралі і спявалі на вуліцах польскіх гарадоў. [embedded content] Гурт паспеў запісаць некалькі
альбомаў, а таксама паўдзельнічаў ва ўсіх вядомых польскіх рок-фэстах. Сапраўдная вядомасць прыйшла да Генека Лоскі, калі ён перамог у першым сезоне знакамітага польскага музычнага конкурсу
«X Factor». [embedded content] Музыка атрымаў грашовы прыз і магчымасць запісаць альбом на адной з варшаўскіх музычных студый са сваім новым рок-блюзавым гуртам «GIENEK LOSKA BAND».
Неўзабаве альбом пад назвай «Hazardzista» набыў статус залатога. [embedded content] Ва Уроцлаве ў Генека засталіся жонка і дачка, а ў Белаазёрску - маці. PATREON Падтрымайце сайт
падпісвайцеся на канал ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ