Знойдзены невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў слуцкага збройнага чыну

Play all audios:

3 * 26.11.2020, 22:28 * 48,208__ Фотафакт. Да стагоддзя „Дня Герояў” у сацыяльных сетках з’явіўся раней невядомы фотаздымак аднаго з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, ці Слуцкага Фронту
БНР 1920 года, УЛАДЗІМІРА ПРАКУЛЕВІЧА, паведамляе racyja.com. Захоўваецца арыгінал фота ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы. Гарадзенскаму гісторыку АЛЯКСАНДРУ ГОРНАМУ фотаздымак
пераслалі расейскія калегі ІГАР БАРЫНАЎ ды ГЕНАДЗЬ РЫЖЭНКА. Кажа АЛЯКСАНДР ГОРНЫ: – Было знойдзена некалькі спраў у гэтым архіве, якія датычацца аднаго з лідараў Слуцкага паўстання,
кіраўніка беларускай Рады Случчаны – Уладзіміра Пракулевіча.Гэта яго студэнцкія справы, ён скончыў маскоўскі ўніверсітэт, юрыдычны факультэт. Уладзімір Пракулевіч уваходзіў у тую кагорту
беларускіх дзеячаў, якія мелі рэальную скончаную вышэйшую адукацыю. Ён меў дыплом юрыста. І менавіта ў гэтых справах знаходзяцца фотаздымкі, толькі адзін здымак Уладзіміра Пракулевіча – гэта
з яго следчай справы – Саюза вызвалення Беларусі. На думку Аляксандра Горнага, публікацыя фотаздымка Уладзіміра Пракулевіча ў студэнцкія гады дае паўнейшае ўяўленне пра гэтага неардынарнага
чалавека, душу Слуцкага беларускага руху сто гадоў таму. PATREON Поддержите сайт Подписывайтесь на канал ТАКЖЕ СЛЕДИТЕ ЗА АККАУНТАМИ CHARTER97.ORG В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ