Тыдзень у беларусі – важнае - vatican news

Тыдзень у беларусі – важнае - vatican news

Play all audios:


Агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця


беларускіх католікаў. ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ – СПЕЦЫЯЛЬНА ДЛЯ VATICAN NEWS У БЫСТРЫЦЫ НА АСТРАВЕЧЧЫНЕ АДЗНАЧЫЛІ 500-ГОДДЗЕ КАСЦЁЛА. 23 і 24 ліпеня 2023 года ў мясцовай парафіі Узвышэння Святога


Крыжа юбілейныя ўрачыстасці прайшлі з удзелам біскупаў. У пятніцу Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі асвяціў Святаянскую крыніцу, побач з якой узведзена


капліца, фігуру святога Яна Хрысціцеля і крыж. А назаўтра біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Эўхарыстыю і благаславіў мемарыяльную шыльду. ПЕРШЫЯ ПІЛІГРЫМКІ ВЫЙШЛІ Ў БУДСЛАЎ –


З ЛІДЫ І БАРАНАВІЧАЎ. Пешыя паломніцтвы ў Нацыянальны санктуарый стартавалі 22 чэрвеня 2023 года. За 9 дзён шляху вернікі пераадолеюць амаль 300 кіламетраў. Штогод у Будслаў прыходзяць


шматлікія пілігрымы з розных куткоў Беларусі. Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі сёлета пройдуць 30 чэрвеня – 1 ліпеня і будуць прысвечаны 25-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Маці


Божай Будслаўскай. У ТРАКЕЛЯХ ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА ЧЛЕНАЎ ФРАНЦІШКАНСКАГА ЗАКОНУ СВЕЦКІХ. 17-18 чэрвеня 2023 года ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся


члены Трэцяга закону святога Францішка з розных мясцін Беларусі. Праграма ўключала супольныя малітвы, канферэнцыі, святую Імшу, якую ў нядзелю цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр


Кашкевіч. У СТОЎБЦАХ АДБЫЛОСЯ СВЯТА З НАГОДЫ 400-ГОДДЗЯ З ЧАСУ ЗАСНАВАННЯ ПАРАФІІ. 18 чэрвеня 2023 года арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч разам з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай


архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім наведалі парафію святога Казіміра. Акрамя таго, што 400 гадоў таму ў горадзе была заснаваная першая каталіцкая парафія, 350 гадоў таму адбылося


пасвячэнне першага касцёла, а тры дзесяцігоддзі таму – рэгістрацыя сучаснай парафіі. Таксама сёлета яе пробашч, ксёндз канонік Ігар Лашук адзначае 30-ю гадавіну святарства. КАНІКУЛЫ З БОГАМ


ПРАХОДЗЯЦЬ У ПАРАФІЯХ БЕЛАРУСІ. Летні адпачынак для дзяцей і моладзі ўключае як малітву і працу ў групах, так і забаўляльную частку: гульні, конкурсы, экскурсіі, падарожжы. Напрыклад, дзеці,


якія адпачывалі пры пінскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пабывалі ў Янаве Палескім, дзе наведалі месца мучаніцтва святога Андрэя Баболі, апекуна дыяцэзіі, і мясцовую


святыню. СЕМІНАРЫЯ Ў ГРОДНЕ АБВЯСЦІЛА ПРЫЁМ АБІТУРЫЕНТАЎ. На экзамене кандыдат павінен паказаць веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла. Працэс падрыхтоўкі да


святарства ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне працягваецца сем гадоў і ўключае інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную. _Падрыхтавана


паводле grodnensis.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі._