Святы айцец занепакоены сітуацыяй у нікарагуа - vatican news

Святы айцец занепакоены сітуацыяй у нікарагуа - vatican news

Play all audios:


У адмысловым пасланні, распаўсюджаным каталіцкімі СМІ Нікарагуа, Апостальскі нунцый у краіне ад імя папы Францішка выказаў рашучы заклік да спынення жорсткасці і насілля. Канфлікт, які


распачаўся ў краіне з 18 красавіка 2018 г., ужо забраў жыцці 360 чалавек. “У гэты трагічны момант хачу выказаць, у тым ліку і ад імя Святога Айца і Апостальскай Сталіцы, глыбокую


занепакоенасць складанай сітуацыяй, у якой апынулася краіна. Зразумела, недапушчальна думаць, нібы памерлыя і ахвяры жорсткасці могуць вырашыць палітычны крызіс і гарантаваць Нікарагуа


мірную і квітнеючую будучыню”, - гаворыцца ў заяве арцыбіскупа Вальдэмара Станіслава Зомертага. “Аплакваючы ўсіх памерлых і молячыся за іх сем’і, - дадаў іерарх, - з усіх сваіх чалавечых і


духоўных сіл я ўсклікаю да свядомасці кожнай асобы з просьбай дасягнуць перамір’я і зрабіць магчымым хуткае вяртанне за стол нацыянальнага дыялогу, каб разам шукаць адэкватнае рашэнне і


такім чынам выйсці з крызісу. Усе мы пакорліва даручаем сябе заступніцтву Беззаганнай Дзевы Марыі, просячы аб дапамозе, каб заўсёды кіравала нашай дарагой Нікарагуа”. У той жа час, у краіне


працягваюцца нападкі на мясцовае каталіцкае духавенства. Чарговай ахвярай агрэсіі вайскоўцаў стаў біскуп дыяцэзіі Эстэлі Абеларда Мата. Паведамляецца, што некалькі дзён таму на яго напала


групоўка паўстанцаў – на шчасце, іерарх здолеў уцячы. Нягледзячы на рэпрэсіі, прадстаўнікі духавенства ў Нікарагуа працягваюць спробы арганізаваць працэс мірных перамоў. Пры гэтым яны


прызнаюць наяўны “недахоп палітычнай волі ўрада весці шчыры дыялог і шукаць канкрэтныя працэсы”, якія б вялі да дэмакратыі. Масавыя хваляванні ў Нікарагуа пачаліся ў красавіку 2018 г., пасля


таго як лідар адной з самых бедных краін Цэнтральнай Амерыкі Даніэль Артэга абвясціў рэформу сацыяльнага забеспячэння, якая прадугледжвае памяншэнне дапамогі і павелічэнне ўзносаў


работнікаў у Фонд сацыяльнага забеспячэння. З часам сацыяльныя пратэсты перараслі ў палітычныя маніфестацыі з патрабаваннямі адстаўкі дзеючага кіраўніка і ўстанаўлення дэмакратычнага рэжыму.


Навіна ў фармаце аўдыё