Францішак унёс змены ў судовы парадак дзяржавы ватыкан - vatican news

Францішак унёс змены ў судовы парадак дзяржавы ватыкан - vatican news

Play all audios:


19 красавіка 2024 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Францішка, які ўносіць некаторыя змены ў заканадаўства ў галіне судовай сістэмы Апостальскай Сталіцы. Звычайныя магістраты будуць


пакідаць пасаду суддзі па дасягненні 75 гадоў, а кардыналы – 80. МАРЫЯ ВАЛОДЗІНА - VATICAN NEWS _Motu proprio_ прадугледжваe змяненне закона, які ўтрымлівае палажэнні аб прафесійнай


годнасці, эканамічным рэгуляванні і сацыяльным забеспячэнні магістратаў суда і офіса Прамотара справядлівасці. УЗРОСТАВЫЯ АБМЕЖАВАННІ ДЛЯ СУДДЗЯЎ Згодна з Апостальскім лістом, звычайныя


магістраты змогуць спыняць сваю працу і пакідаць пасаду па дасягненні 75-гадовага ўзросту, у той час як для кардыналаў, якія выконваюць абавязкі суддзяў, гэты ўзрост складзе 80 гадоў.


Пантыфік аднак можа запрасіць суддзю застацца на пасадзе і пасля дасягнення пенсійнага ўзросту. БЕСПЕРАПЫННАСЦЬ СУДОВАГА ПРАЦЭСУ Для забеспячэння працягласці судовага працэсу, у год, калі


пасаду пакідае старшыня суда, Пантыфік можа прызначыць дапаможнага старшыню, які ўступіць на пасаду старшыні пасля спынення паўнамоцтваў свайго папярэдніка. Акрамя таго, у _Motu proprio_


гаворыцца аб тым, што Папа "можа ў любы час вызваліць ад паўнамоцтваў, у тым ліку і часова, магістратаў, якія не могуць выконваць свае абавязкі па прычыне недзеяздольнасці".


ЗАРОБАК І ПЕНСІЯ Апостальскі ліст удакладняе таксама ўмовы, якія тычацца аплаты працы і сацыяльнага забеспячэння суддзяў, а таксама пытанні іх грамадзянскай адказнасці.