Шарль дэ фуко, якога немагчыма ігнараваць - vatican news

Шарль дэ фуко, якога немагчыма ігнараваць - vatican news

Play all audios:


Кананізацыя Шарля дэ Фуко стане важнай падзеяй у жыцці Касцёла. Яго асоба мае магутную сілу ўплыву. Пра гэта сведчыць вялікая колькасць манаскіх кангрэгацый і ўстаноў, якія спасылаюцца на


яго. На гэта звярнуў увагу кс. Бернар Ардура, старшыня Папскага камітэта гістарычных навук і пастулатар у працэсе кананізацыі французскага пустэльніка. 27 мая 2020 г. быў зацверджаны цуд


праз яго заступніцтва, што адкрывае шлях да кананізацыі. Kс. Ардура нагадаў, што Шарль дэ Фуко жыў у пустыні не толькі ў геаграфічным сэнсе, але і ў канфесійным. Вакол яго з аднаго боку былі


мусульмане, а з другога – французскі ваенны гарнізон, які дэманстраваў варожасць да Касцёла. Такім чынам, як хрысціянін, ён застаўся адзін. Аднак быў чалавекам, якога немагчыма ігнараваць


або ўспрымаць несур’ёзна. Гэта звязана з паслядоўнасцю яго жыцця, глыбокай укаранёнасцю ў Хрысце. Ён сапраўды жыў тым, у што верыў. > “Шарль дэ Фуко вучыць нас, што не > варта чакаць 


неадкладных вынікаў > нашай дзейнасці. Хоць сам нікога не > хрысціў, жыў цнотай надзеі, даверу да > дзеянняў Бога ў душы чалавека. Змог > распазнаць гэтае дзеянне Бога. Ён > 


нагадвае нам, што ў місійным > сведчанні нашай веры важны наш > спосаб быцця” , - адзначыў пастулатар. Святар назваў самай асноўнай асаблівасцю кс. Шарля дэ Фуко, якая ніколі не


старэе, сустрэчу з Хрыстом у Святым Пісанні і ў Эўхарыстыі. Ён быў чалавекам адарацыі. Для яго прысутнасць Хрыста была галоўнай. Для тых, хто нядаўна быў пазбаўлены магчымасці ўдзельнічаць у


Эўхарыстыі на працягу некалькіх месяцаў, гэта заклік, засяродзіць усё жыццё на сустрэчы з Хрыстом у Евангеллі і Эўхарыстыі. “Гэта сутнасць хрысціянскага жыцця, і гэта была таксама сутнасць


жыцця Шарля дэ Фуко”, - адзначыў кс. Бернар Ардура, якія рыхтаваў кананізацыйны працэс французскага пустэльніка.